wd wp Пошук:

Анамніі

Анамніі (Anamnia) — ніжэйшыя пазваночныя (у т.л. кругларотыя, рыбы, земнаводныя), звязаныя ў сваім існаванні з водным асяроддзем на працягу ўсяго жыццёвага цыкла або на асобных яго стадыях.

У адрозненне ад амніёт у іх у працэсе эмбрыягенезу не ўзнікае зародкавай абалонкі - амніёна. Зародак анамній, прарываючы на пэўных стадыях яйкавыя абалонкі, выходзіць у ваду, дзе развіваецца за кошт пажыўных рэчываў жаўтка і дыхае з дапамогай жабраў. У дарослых анамній цела пакрыта слізістай скурай, пранікальнай для вады, якая ўдзельнічае ў водна-салявым абмене. Характэрна слаба выяўленая дыферэнцыяцыя аддзелаў і менш трывалае, чым у амніёт, прычляненне да восевага шкілета парных канечнасцей.

Размнажэнне

Апладненне ў большасці анамній вонкавае, у храсткавых рыб і часткі амфібій з’яўляецца ўнутранае апладненне. Яйкі акружаныя студзяністай абалонкай, якая забяспечвае захаванне формы яйка ў вадзе.

Літаратура

Анамнии // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.) 

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пазваночныя
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Парафілетычныя групы