wd wp Пошук:

Амерыканскі бусел

Амерыканскі бусел (Ciconia maguari) — амерыканская птушка з сямейства бусліных.

Апісанне

Амерыканскі бусел дасягае даўжыні 90 см, размах крылаў складае 120 см, а вага 3,5 кг. Апярэнне пераважна белае з чорным рулявым пер’ем. Ён адрозніваецца ад падобнага белага бусла чорным вілападобным хвастом, сіне-шэрай дзюбай (у старых птушак), чырванавата-аранжавым участкам скуры вакол вачэй і белай радужынай. У няволі птушкі жывуць больш за 20 гадоў.

Арэал

Амерыканскі бусел жыве ў Паўднёвай Амерыцы, на ўсход ад Анд — ад Венесуэлы да Аргенціны ў вільготных абласцях і на сельскагаспадарчых угоддзях.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бусліныя