wd wp Пошук:

Аляксей Мікітавіч Трубяцкой

Разня Трубяцкога

Аляксей Мікітавіч Трубяцкой (1600 — 1680) — князь, рускі палітычны і вайсковы дзеяч, дыпламат. Хросны бацька цара Пятра I.

У 1618 годзе атрымаў чын стольніка. Ваявода ў Табольску (1629), Астрахані (1633). З 1642 года — камандуючы арміяй на паўднёвай мяжы Рускай дзяржавы.

Удзельнічаў у перамовах з польскім і шведскім пасольствамі ў 1647 годзе, у сакавіку 1654 года сустракаўся з пасламі Багдана Хмяльніцкага і агаворваў умовы ўваходжання Украіны ў склад Расіі. Напачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1655) Трубяцкой камандаваў паўднёва-заходняй групоўкай рускай арміі, якая захапіла шэраг гарадоў і мястэчак ўсходняй часткі ВКЛ і ў Панямонні. У 1656 годзе камандаваў войскамі на шведскім фронце, пасля 10-дзённай аблогі ўзяў Юр’еў, а затым крэпасці Марыенбург і Нейгаўзен, Кексгольм і Нотэбург.

У 1659—1660 гг. узначальваў царскую адміністрацыю на Украіне, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць гетмана І. Выгоўскага, які перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. Камандаваў рускімі войскамі ў Канатопскай бітве. У 1662 годзе ўдзельнічаў у задушэнні Меднага бунту ў Маскве. За паспяховыя дзеянні узнагароджаны вотчынай — горадам Трубчэўскам з паветам і тытулам «валадара Трубчэўскага» (1660). Фармальна застаўшыся камандуючым войскам, Аляксей Мікітавіч не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, заставаўся пры двары.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (расійскі бок)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Трубяцкіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1680 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Трубяцкія