У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Халецкі. Аляксандр Халецкі (? — да 12 кастрычніка 1651) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Дзмітрыя Есіфавіча.
Вучыўся ў Лёвене. Войт віленскі ў 1610—1620 гадах, каралеўскі сакратар у 1620, маршалак лідскі з 1623 года. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы, яго маршалак у 1627, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1628—1632 гадах.
У шлюбе з Ганнай, дачкой Мацея Бажымінскага, дзяцей не было.
У шлюбе з Альжбетай, дачкой ваяводы менскага Гедэона Дунін-Раецкага, меў дзяцей: