wd wp Пошук:

Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Караткевіч.

Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч (нар. 1 ліпеня 1939, Глыбочыца, Чачэрскі раён) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002).

Біяграфія

У 1961 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута працаваў на Заходняй (Беларускай) машынавыпрабавальнай станцыі інжынерам, кіраўніком лабараторыі (1962—1964), галоўным інжынерам (1964—1972), дырэктарам (1972—1976 i 1981—2002). Адначасова у 1997—2002 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Аўтар і сааўтар звыш 160 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку 43 кніг і брашур, а таксама 44 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Унёс уклад у стварэнне і развіццё метадычных асноў выпрабаванняў сельскагаспадарчай тэхнікі, удасканаленне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; спецыяліст у галіне эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, кіравання якасцю і сертыфікацыі прадукцыі.

Як аўтарытэтны навуковец прыцягваўся да грамадскай навукова-арганізацыйнай дзейнасці ў якасці акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і энергетыкі ААН РБ (1998—2002), Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета ДКНТ (1996—1999), Старшыні секцыі механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і энергетыкі ААН РБ (1992—2002), члена Прэзідыума ААН РБ (1998—2002); члена секцый навукова-тэхнічных саветаў Мінсельгасхарча БССР і РБ, Дзяржаграпрама БССР, Дзяржкамсяльгастэхнікі БССР і інш. Член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый (1992—2016).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1976), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988); медалямі ВДНГ СССР (срэбнымі 1965, 1967, 1978, 1988-двойчы, бронзавымі 1969, 1974); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга