У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Свечнікаў.
Аляксандр Андрэевіч Свечнікаў (? — пасля 1890) — дзяржаўны службовец.
Купец 2-й гільдыі. Мінскі гарадскі галава.
Ганаровы даглядальнік Мінскай духоўнай семінарыі, стараста мяшчанскай управы. Падрадчык-будаўнік Вазнясенскай царквы на Траецкай гары і дома для Мінскай духоўнай жаночай гімназіі, стараста мінскага Кацярыненскага сабора і Пакроўскай царквы ў Крупцах, сябра Мінскага Мікалаеўскага брацтва. У 1861 годзе аздобіў цудатворную ікону Крупецкай Божай Маці сярэбранай пазалочанай рызай (з аздабленнем вянца каштоўным каменнем) і бронзавым ківотам. У 1875—1880 гадах у яго доме размяшчалася Мінская духоўная жаночая гімназія, да пабудовы для яе адмысловага будынка.
Узнагароджаны трыма сярэбранымі медалямі «За усердие», адной на Уладзімірскай, і двума на Станіславаўскай стужцы.
Тэмы гэтай старонкі (8):