Аляксандр Андрэевіч Баратынскі (? — ?) — князь, родапачынальнік роду Баратынскіх.
Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Усеваладавіча[ru].
Першы ў родзе стаў карыстацца прозвішчам Баратынскі. Меў сыноў Рыгора, Дзмітрыя, Фёдара, Льва, якія служылі вялікаму маскоўскаму князю. Мірным дагаворам 1494 паміж ВКЛ і Масквой устаноўлена, што ўсе князі Баратынскія і іх уладанні падлягаюць юрысдыкцыі Маскоўскай дзяржавы.