wd wp Пошук:

Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лянкевіч. Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч (1823, Гродзенская губерня — ?; Псеўданімы: Ляндар) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 у Гродзенскім павеце.

Біяграфія

У 1840—1861 гадах у арміі, падпалкоўнік. Пасля адстаўкі жыў y сваім фальварку Панюкі Гродзенскага павета.

2 мая 1863 года падняў паўстанне ў Гродзенскім павеце, арганізаваў атрад (каля 200 чал.). Пасля аб’яднання з ваўкавыскімі паўстанцамі — вайсковы начальнік Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў. 3.6.1863 г. у Мілавідскай бітве на чале аб’яднаных сіл гродзенскіх, ваўкавыскіх, навагрудскіх і слонімскіх паўстанцаў нанёс паражэнне урадавым войскам. 1.8.1863 г. з лідскімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губерні. Паўстанцкія ўлады надалі яму званне палкоўніка.

З верасня 1863 года за мяжою. Завочна яму быў вынесены смяротны прысуд.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1823 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні
Катэгорыя·Лянкевічы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў