wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Вальковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вальковіч. Аляксандр Іванавіч Вальковіч (21 красавіка (3 мая) 1892, Мінск (?) — 4 лістапада 1937, Менск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 19141915 працаваў у Віленскім аддзяленні Дзяржаўнага зямельнага банка. У пачатку 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. З верасня 1915 у арміі, у 1916 скончыў школу прапаршчыкаў (Горы). Член БПС-Р. З 1918 у Мінску. Прадстаўнік БНР пры ўрадзе Грузіі, міністр фінансаў БНР. У час польскай акупацыі Беларусі 19191920 арыштоўваўся, уцёк за мяжу. У снежні 1925 вярнуўся ў Мінск. Працаваў інспектарам у Наркамаце фінансаў.

У выніку чысткі апарату Наркамфіна ў сакавіку 1930 пазбаўлены работы. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкірыя). 25.5.1937 арыштаваны НКУС Башкірскай АССР па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Польскай вайсковай арганізацыі». 28.10.1937 «двойкай» (наркам унутраных спраў і пракурор СССР) прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Катэгорыя·Міністры фінансаў БНР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе