У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зарэцкая.
Аляксандра Ігараўна Зарэцкая (іўр. אלכסנדרה זרצקי; 23 снежня 1987, Мінск) — ізраільская фігурыстка, якая выступала ў катэгорыі спартыўныя танцы з братам Раманам Зарэцкім. Яны — трохразовыя чэмпіёны Ізраіля, пераможцы зімовай Універсіяды 2009 года.
Аляксандра Зарэцкая была сцяганосцам каманды Ізраіля на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў 2010 года.