Альчэры (баскск.: Altxerri, [al’tʃeri]) — пячора ў Іспаніі, размешчаная недалёка ад Сан-Себасцьяна, паблізу населенага пункта Ая. Пячора была адкрыта выпадкова пры дарожных работах, але цікавасці не выклікала. Яе вывучэнне пачалося толькі ў 1962 годзе групай маладых энтузіястаў. Неўзабаве для абмежавання пранікнення ў пячоры былі ўсталяваныя дзверы. У тым жа годзе пры абследаванні пячоры былі знойдзены першыя петрагліфы, а крыху пазней і каменныя прылады. Выявы бізона, аленяў, ліс, рыб, сайгакаў, казярогаў і птушак. У 1996 годзе выйшла кніга нямецкага даследчыка пад назвай «Ekain і Altxerri». За 11 км на паўднёвы захад ад Альчэры знаходзіцца пячора Экаін.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 28 чэрвеня 2022 года. |