wd wp Пошук:

Алфавіт эсперанта

Алфавіт мовы эсперанта створаны на аснове лацінскага. У ім 28 літар, пяць з якіх маюць надрадкоўны знак “^” і адна з надстрочным знакам “˘”. Кожнай літары адпавядае адзін гук, кожнаму гуку адпавядае адна літара. Націск заўсёды падае на перадапошні склад. Вымаўленне ў эсперанта можа даволі моцна адрознівацца: звычайна людзі вымаўляюць гукі ў эсперанта аднолькава з вымаўленнем гукаў сваёй роднай мовы. Напрыклад, рускія вымаўляюць ĉ мякка (“чь”), а беларусы цвёрда (“ч”) і г. д.

БуквыНазвыВымаўленнеБеларускае вымаўленне
A aaaа
B bbobб
C ccot͡sц
Ĉ ĉĉot͡ʃч
D ddodд
E eeeэ
F ffofф
G ggogґ
Ĝ ĝĝod͡ʒдж
H hhohг
Ĥ ĥĥoxх
I iiiі
J jjojй
Ĵ ĵĵoʒж
K kkokк
L llolл
M mmomм
N nnonн
O oooо
P ppopп
R rroɾр
S ssosс
Ŝ ŝŝoʃш
T ttotт
U uuuу
Ŭŭŭoў
V vvovв
Z zzozз
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эсперанта