wd wp Пошук:

Алтар Парцінары

«Алтар Парцінары» — трыпціх працы нідэрландскага майстра Гуга ван дэр Гуса на сюжэт пакланення пастухоў. Карціна, напісаная майстрам Паўночнага Адраджэння маслам па дрэве, мела вялікае значэнне для развіцця італьянскага мастацтва Ранняга Адраджэння, бо адразу ж была прывезена ў Фларэнцыю і прадэманстравала італьянскім майстрам наватарства паўночных жывапісцаў.

Трыпціх быў замоўлены для царквы Святога Эгідыя шпіталя Санта Марыя Нуова, Фларэнцыя, італьянскім банкірам Тамаза Парцінары, які больш за 40 гадоў пражыў у Бругэ як прадстаўнік банка Медычы. Тамаза намаляваны на левай створцы з двума сваімі сынамі Антоніа і Пігела. Яго жонка Марыя дзі Франчэска Баранчэлі напісана на правай створцы са сваёй дачкой Маргарытай. Усё данатары, акрамя Пігела, суправаджаюцца сваімі тэзаіменнымі святымі заступнікамі — святым Тамашам (з пікай), святым Антоніем (са званом), Марыяй Магдалінай (з сасудам з міро) і святой Маргарытай (з кнігай і драконам).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны са збораў Галерэі Уфіцы
Катэгорыя·Карціны 1475 года
Катэгорыя·Трыпціхі