wd wp Пошук:

Алжырскі дынар

Алжырскі дынар — нацыянальная валюта Алжыра, роўная 100 сантымам. У звароце знаходзяцца банкноты наміналамі 100, 200, 500, 1000 і 2000 дынараў і манеты наміналамі 1/4, 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 дынараў.

Гісторыя

Да незалежнасці грашовай адзінкай краіны быў алжырскі франк. Пасля здабыцця незалежнасці ў 1964 годзе Алжыр ўвёў у абарачэнне ўласную валюту - алжырскі дынар.

У ходзе дэвальвацыі дынара ў красавіку і верасні 1994 года алжырскі дынар страціў больш за 60% кошту. У разліку бюджэту на 1998 год яго курс ацэньваўся 58 дынараў = 1 долар. На 1999 планавалася зніжэнне курсу да 59,5 дынараў = 1 долар. У сакавіку 1999 г. афіцыйна курс долара склаў 64,55 дынара.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эканоміка Алжыра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афрыканскія валюты