wd wp Пошук:

Алжырскі Статут 1947

Алжырскі Статут 1947 — закон (20 верасня 1947 г.) пра «Арганічны статут Алжыра», выдадзены парламентам Францыі. Фармальна абвясціў Алжыр «групай французскіх дэпартаментаў» і гарантаваў насельніцтву ўсе правы французскіх грамадзян. Фактычна Алжырскі статут захоўваў каланіяльны рэжым Францыі ў Алжыры. Па Алжырскім статуце ўся ўлада ў Алжыры засяроджвалася ў руках генерал-губернатара, які прзначаўся французскім урадам. Пры генерал-губернатары стваралася урадавы савет з 6 чалавек. Алжырскі сход (120 чалавек) меў права толькі абмяркоўваць бюджэт, у выпадку адхілення якога яно падлягала роспуску. Выбары ў сход па Алжырскім статуце праводзіліся (у 1948, 1951, 1954 гг.) на антыдэмакратычнай аснове: еўрапейцы, якія складалі 1/9 частку насельніцтва краіны абіралі 60 дэлегатаў з 120.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісторыя Алжыра