wd wp Пошук:

Алег Альбертавіч Гардынец

Алег Альбертавіч Гардынец (1 лістапада 1962; Мінск — 9 жніўня 2015) — беларускі артыст оперы (бас).

Біяграфія

Выпускнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1992), лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Ф. Шаляпіна.

З 1989 года спявак быў вядомы як саліст Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Оперы: «Чароўная флейта», «Дон Жуан», «Багема», «Набука», «Севільскі цырульнік», «Барыс Гадуноў», «Пікавая дама».

У канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі спявак выконваў «Рэквіем» Дж. Вердзі, В. А. Моцарта, «Нямецкі рэквіем» І. Брамса, «Стабат матэр» Дж. Расіні, «Званы» С. Рахманінава.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Памерлі 9 жніўня
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся ў 1962 годзе
Асобы
Памерлі ў 2015 годзе
Нарадзіліся 1 лістапада