У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалова. Ала Анатолеўна Сакалова (нар. 16 снежня 1953 —) — беларускі навуковец, спецыяліст у галіне агульнай тэорыі права і сацыялогіі права, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (да 2005 года — Беларусь , з 2006 года — Літва), у якім працуе з 1994 года.
У 1983 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Удзел грамадскіх арганізацый у праватворчай дзейнасці» ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.
У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму «Сацыяльныя аспекты праваўтварэння».
З 1983 па 1999 з’яўлялася дацэнтам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага універсітэта .
З 2005 года па люты 2009 з’яўлялася дэканам факультэта міжнароднага і еўрапейскага права Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. З 2009 па 2013 год з’яўлялася дэканам магістарскай школы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Выкладае такія прадметы, як Энцыклапедыя права, Агульная тэорыя права, Сацыялогія правы, Праблемы тэорыі права.
Стажыравалася ў школе права ў Віланова ЗША, у Інстытуце канстытуцыйнай і заканадаўчай палітыкі ў Будапешце, у Цэнтральным еўрапейскім універсітэце. З 2003 года з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі садзейнічання заканадаўству.
З’яўляецца аўтарам больш як пяцідзесяці публікацый.