wd wp Пошук:

Акватынта

Жан-Клод Рышар «Віла Мадама», 1765

Акватынта (італ.: aqua — вада і італ.: tinto — чарніла) — тэхнічная разнавіднасць гравюры, заснаваная на пратраўліванні кіслатой металічнай дошкі праз прыліплы да яе каніфольны пыл, што надае адбітку эфект, блізкі да тонавага малюнка. Выкарыстоўваецца часам у спалучэнні з афортам для атрымання ў выявах розных адценняў. У беларускім мастацтве акватынта ужываецца з канца 17 ст.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эстамп
Катэгорыя·Гравюра