wd wp Пошук:

Азу

Азу
**Азу** — традыцыйная [татарская страва](/Татарская_кухня "Татарская кухня") з абсмажаных кавалкаў мяса ([ялавічыны](/Ялавічына "Ялавічына"), [бараніны](/Бараніна "Бараніна") або маладой [каніны](/Каніна "Каніна")), тушаных з [памідорамі](/Памідоры "Памідоры") (або [таматным соусам](/Таматны_соус "Таматны соус")), [цыбуляй](/Цыбуля "Цыбуля"), [бульбай](/Бульба "Бульба") (часам з дадаткам [салёных агуркоў](/Салёныя_агуркі "Салёныя агуркі")) у вострым соусе. Азу з бараніны можна тушыць з [морквай](/Морква "Морква"), парэзанай тонкімі колцамі. У савецкія часы шырока распаўсюдзілася сярод іншых народаў былога [СССР](/СССР "СССР") праз грамадскае харчаванне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Татарская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты