wd wp Пошук:

Ажытацыя

Ажытацыя (лац.: agitatio — прывядзенне ў рух) — моцнае эмацыянальнае узбуджэнне, суправаджаецца пачуццём трывогі і страху. Пры ажытацыі назіраецца рухальны ці маўленчы неспакой, часта несвядомы. Чалавек у такім стане робіцца надзвычай мітуслівым, здольнаць выконваць толькі простыя аўтаматызаваныя дзеянні. У яго з’яўляецца адчуванне пустэчы і адсутнасці думак, парушаецца магчымасць разважаць, усталёўваць складаныя прычынныя сувязі паміж з’явамі.

Дадзенае стан суправаджаецца вегетацыйнымі парушэннямі: з’яўляецца бледнасць, частае дыханне, сэрдцабіцце, патлівасць, трымценне рук і г.д. Ажытацыя ацэньваецца як перадпаталагічны стан у межах псіхалагічнай нормы.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Псіхіятрыя
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта