wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Румыніі

У адміністрацыйным плане Румынія падзяляецца на 41 жудзец, якія падраздзяляюцца на 256 муніцыпіяў і 2686 камун. Жудзецы кіруюцца прэфектамі, якія прызначаюцца цэнтральным урадам, але з 2006 года абавязанымі быць беспартыйнымі. Выключэннем з’яўляецца муніцыпій Бухарэст.

У адпаведнасці з Рэгламентам Еўрапейскага саюза № 1059/2003, тэрыторыя Румыніі падзяляецца на 8 рэгіёнаў развіцця, якія з’яўляюцца не адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, а толькі статыстычнымі зонамі краіны.

Камуны падзяляюцца на сёлы, якія не маюць сваёй адміністрацыі. Усяго ў Румыніі 13092 сяла.

У Румыніі непрызнаная нацыянальна-тэрытарыяльная аўтаноміяСекуйскі край.

Наменклатура тэрытарыяльных адзінак

Адміністрацыйны падзел Румыніі адпавядае стандарту NUTS:

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Румыніі