wd wp Пошук:

Адарвірог

«Адарвірог» — беларускі фольк-металёвы гурт. Вылучаецца ён разнастайнасцю інструментаў, актыўна выступае на канцэртах і фестывалях («Наш Грунвальд», «Эпоха Рыцарства», «Фарпост», «Folk Summer Fest»; апрача таго, удзельнікі гурту арганізуюць уласны «Люты Фэст»). У 2017 годзе запісаны дэбютны альбом «Край паданняў».

Удзельнікі

Творчасць

Альбомы

Край паданняў (2017)

Альбом быў выдадзены 1 ліпеня. Аўтары натхняліся Ўладзімірам Караткевічам. Жанр альбома вызначаецца як меладычны фольк-метал.

Пра Адарвірога

Адарвірог — гэта імя галоўнага лірычнага героя, які бярэ ўдзел амаль у кожным паданні. Але, зразумела, ён існуе не ў нейкі пэўны час, а праносіцца скрозь гісторыю. Ён ведае, што павінен удзельнічаць у бітвах, што выйдзе з іх пераможцам і будзе да апошнага змагацца за тое, што яму дорага.Разам з Тадэвушам Касьцюшкам Адарвірог абараняе краіну і памірае пад царскай карцеччу ў імя свайго народу ў 1863 годзе. Ён згарае ад полымя кахання падчас эпідэміі Харэі. Мужны Адарвірог шукае каханую ў падпаленым Іванам Грозным Полацку і ​​заўсёды ідзе насуперак развазе і смерці — ідзе «Скрозь Пекла». Ён заўсёды на крок наперадзе, ён здольны змагацца за тое, за што варта змагацца.

Адарвірог — алегарычны персанаж. Ён з’яўляецца прататыпам беларускага народу: моцнага, стойкага, нязломнага, гераічнага. Народу, які стагоддзе за стагоддзем змагаўся за свае ідэалы, за самавызначэнне, за тое, што мае найвялікшы кошт для кожнага чалавека. Адарвірог — гэта архітып, які ёсць у кожнай гісторыі і бітве. Нарэшце, гэта той чалавек, якім музыкі жадаюць бачыць кожнага беларуса. Смелы ды адважны, але які не забывае і  на весялосць ды гулянкі. Бо ідэальных народаў і людзей не існуе.

Удзельнікі запісу альбома

Акрамя сучаснага складу гурта, у запісе прымалі удзел:

Песні альбома
  1. Вясновая
  2. Адарвірог
  3. Пераварацень
  4. Балада пра паўстанца Ваўкалаку
  5. Забі Выратавальніка
  6. Песня беларускіх жаўнераў
  7. Скрозь пекла
  8. Лісоўчыкі
  9. Харэя
  10. Адарвірог II
  11. 1863
  12. Зорны шлях
  13. Пан Манэліг

Сінглы

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фольк-метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый