wd wp Пошук:

Авенцін

Авенцін (лац.: Aventinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні - Вялікі Авенцін (вышыня 46 м.) і Малы Авенцін (вышыня 43 метры), падзеленыя лагчынай.

Паводле падання, на Авенцін і Ватыканскія горы сыходзілі плебеі ў час барацьбы з патрыцыямі. З 450-х гадоў да н. э. землі Авенціна былі падзеленыя паміж плебеямі. У 10 стагоддзі на гэтым пагорку знаходзіўся кляштар святога Аляксея, у якім нейкі час жыў Бруна Кверфурцкі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сем пагоркаў Рыма