wd wp Пошук:

Абражанне маястату

Абражанне маястату (ображанье маестату; ад majestas — вялікасць, гонар) — юрыдычны тэрмін часоў ВКЛ, які азначаў замах на дзяржаўную ўладу; у шырокім сэнсе слова — дзяржаўная здрада, замах на гонар і годнасць гаспадара (вялікага князя), распаўсюджанне лжывых, ганебных чутак пра яго. Лічылася цяжкім крымінальным злачынствам, якое ў адпаведнасці з артыкуламі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. каралася смерцю. Ад крымінальнай адказнасці вызваляліся асобы, што зрабілі гэта «з глупства або шаленства».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Крымінальнае права
Катэгорыя·Манархія
Катэгорыя·Злачынствы