wd wp Пошук:

Абрагам бен Ёшыягу

Абрагам бен Ёшыягу (1626, г. Трокі — 1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар. Яго бацька Ёшыяху-га-Шофет быў лекарам і старастам караімскай абшчыны ў Троках. Абрагам бен Ёшыягу грунтоўна ведаў усходнія і лацінскую мовы, цікавіўся натуральнымі навукамі. Аўтар кніг «Бейт Абрагам» (па містыцы), «Бейт Оцар», «Сефер га Рэфна» (абедзве па медыцыне), 3 літургічных паэтычных твораў (з іх адзін апублікаваны ў Вільні ў караімскім малітоўніку). Ад караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ Яна III Сабескага атрымаў тытул прыдворнага лекара.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1687 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1626 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тракаі
Катэгорыя·Караімы
Катэгорыя·Асобы