wd wp Пошук:

Абадковая кішка

Гэты артыкул па агульнай анатоміі; па анатоміі чалавека гл.: Абадковая кішка чалавека. Абадковая кішка (лац.: colon) — асноўны аддзел тоўстай кішкі, працяг сляпой кішкі. Працягам абадковай кішкі з’яўляецца прамая кішка.

Абадковая кішка не прымае непасрэднага ўдзелу ў страваванні. Але ў ёй усмоктваецца вялікая колькасць вады і электралітаў. Адносна вадкі хімус, які трапляе з тонкай кішкі (праз сляпую кішку) у абадковую, ператвараецца ў больш цвёрды кал.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тоўстая кішка