wd wp Пошук:

Аацысціс

Аацы́сціс (Oocystis) — род аднаклетачных або каланіяльных зялёных водарасцей сямейства аацысціевых.

Апісанне

Клеткі памерам 2,3—53х5—30 мкм, ад эліпсападобных да амаль шарападобных, адзіночныя або калоніямі па 2—64. Абалонка гладкая або з патаўшчэннем і бурымі бародаўкамі на полюсах, іншы раз укрыта тоўстым слоем слізі. Размнажаюцца аўтаспорамі. Часам да 3 пакаленняў даччыных клетак застаюцца ў матчынай абалонцы і ўтвараюць калоніі.

Арэал і экалогія

Вядома каля 50 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Трапляюцца ўсюды, пераважна ў стаячых забруджаных водах.

Некаторыя віды

Значэнне і выкарыстанне

Выклікаюць цвіценне вады. Добры корм для заапланктону.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Зялёныя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання