wd wp Пошук:

Ааліт

Ааліты на паверхні вапняка
**Ааліт** ([грэч.](/Грэчаская_мова "Грэчаская мова"): яйка + lithos камень) — акруглыя, шара- альбо эліпсападобныя ўтварэнні з вуглякіслай [вапны](/Вапна "Вапна"), [аксідаў](/Аксід "Аксід") і [сілікатаў](/Сілікат "Сілікат") [жалеза](/Жалеза "Жалеза"), [марганцу](/Марганец "Марганец") і інш., якія маюць канцэнтрычна-слаістую, зрэдку радыяльна-прамяністую будову. Памеры ад 0,05 да 25 мм. Утвараюцца пры асадканамнажэнні ў цёплых крыніцах, азёрнай і марской вадзе ў выніку калоідна-хімічных і біяхімічных працэсаў. Ядром ааліту бываюць дробныя часткі ракавін, пясчынкі і інш.

Літаратура

БЭ ў 18 тамах, Т.1, Мн., 1996, С.7: Ааліт

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды